Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Я.Берніковіч: “За мяне палова КДБ”

22.08.2008 09:29

Грамадзкі рэдактар Радыё Свабода гэтага тыдня Яраслаў Берніковіч вылучаецца ў парлямэнт па Глыбоцкай акрузе №22. На чые галасы найперш разьлічвае Яраслаў Берніковіч

– Паўтара тыдня таму ў Глыбокае прыяжджаў Аляксандар Мілінкевіч. Для падтрымкі мяне ў кампаніі па збору подпісаў. Ці, можа, лепш сказаць – праявы нейкай салідарнасьці са мной.
 
І ў той жа дзень па надуманай прычыне мяне затрымаў КДБ. “Гасьцяваў” там тры гадзіны. Дарэчы, паводзілі сябе нашчадкі “жалезнага Фэлікса” вельмі карэктна: прапанавалі каву, прынесьлі попельніцу, пераходзілі на беларускую мову…
 
Скарыстаўшыся магчымасьцю, я спытаў: хто, на іхнюю думку, будзе галасаваць за мяне?
 
Кадэбіст адказаў, амаль не задумваючыся: “У большасьці лекары, настаўнікі, прадпрымальнікі”. – “А спэцслужбы?” – “Ну, два-три человека, наверное, проголосуют…”
 
Што ж, калі службовец меў на ўвазе Глыбоцкае міжраённае адзьдзяленьне КДБ, то гэта вельмі добры вынік – больш за 50 працэнтаў. 
 
А я яшчэ дадаткова падумаў, што за мяне павінны прагаласаваць жанчыны – бо я іх вельмі люблю…
 
І здаецца – яны мяне таксама!
 
Грамадзкі рэдактар Радыё Свабода гэтага тыдня Яраслаў Берніковіч нарадзіўся на Глыбоччыне, працаваў там прарабам у калгасе імя Чапаева, майстрам будаўнічага ўчастка Глыбоцкага райпа, намесьнікам дырэктара міжнароднага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва «Эўрапейская хваля». Цяпер – намесьнік гендырэктара ТАА Упраўляючая кампанія «Беларусь Капітал Мэнэджмэнт».
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: ZP Горад:: Менск
22.08.2008 14:53

Хто б і як за вас, Сп. Берніковіч, не галасаваў, на вынікі "выбараў" гэта паўплываць ня здольна, ня цешце сябе ілюзіямі.
Рабіце добрую справу - даносьце да людзей праўду.


Імя:: barbara Горад:: Mensk
22.08.2008 20:06

Так трымаць, Яраслаў! Краіне патрэбны новыя твары, новыя героі і новыя лідеры! Мы разам з табой!


Імя:: SiarjukZmensku
23.08.2008 01:29

Nap'euna Sp. Yaraslau Tadeushavi4 ne us'u praudu pisha pra toe shto b'lo z im u KGB, albo ya ne zrazumeu yagonnaga gumaru???


Імя:: Сяржук Горад:: Глыбокае
23.08.2008 14:59

:) У Глыбокім трэба рабіць аўтаномію - анклаў свабоды, індывідуалізму і беларускай мовы.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb