Праграмы / Экспэртыза Свабоды

Захад дэманструе Менску вакно магчымасьцяў

03.09.2008 08:18

Прэм'ер міністар Беларусі С.Сідорскі сустрэўся з кіраўніком ураду Літвы Г.Кіркіласам. Літоўскі прэм’ер сярод іншага заявіў, што кантакты зь Беларусьсю непазьбежныя, бо краіны аб’ядноўвае нямала важных пытаньняў. Пра што гаворыць той факт, што кіраўнік беларускага ўраду ўжо ня першы раз сустракаецца з высокімі чыноўнікамі краінаў Эўразьвязу? Ці ня можа пэўная адліга ў адносінах паміж Менскам і Захадам раптоўна скончыцца? Пра гэта Віталь Цыганкоў гаворыць са старшынём Беларускага Шуманаўскага таварыства, палітолягам Ігарам Ляльковым.

Цыганкоў: “Гэта ўжо ня першая сустрэча Сяргея Сідорскага з прэм’ер-міністрамі краінаў, што ўваходзяць у Эўразьвяз. Нагадаем, кіраўнік латвійскага ўраду Іварс Годманіс таемна сустрэўся з Сідорскім 11 ліпеня ў будынку латвійскага памежнага атраду. Пра тую сустрэчу стала вядома толькі 4 жніўня. Пра што гэта гаворыць? Яшчэ нядаўна ўявіць такія спатканьні было немагчыма...” 

Лялькоў: “У першую чаргу гэта сьведчыць пра тое, што Захад дэманструе беларускаму рэжыму, што цяпер у яго ёсьць так званае “вакно магчымасьцяў”. То бок ёсьць шанцы на кардынальнае паляпшэньне стасункаў з заходнімі партнэрамі. Яно адчынілася ад моманту вызваленьня палітзьняволеных, але ягонае сканчэньне можа наступіць пасьля прызнаньня Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. 


Пакуль гэтага прызнаньня няма, Захад дэманструе ўсімі даступнымі магчымасьцямі, што Беларусь можа палепшыць стасункі з Эўропай. І тут нашы суседзі, Літва і Латвія, выступаюць ганцамі, прадстаўнікамі, якія дэманструюць беларускаму рэжыму гэтую магчымасьць.”

Цыганкоў:
“То бок уся гэтая “адліга” можа скончыцца пасьля прызнаньня Менскам гэтых двух рэспублік? Чаму Захад так радыкальна да гэтага можа паставіцца? Бо ж гандлёвыя і транзытныя інтарэсы тых жа суседніх краінаў застануцца.”

Лялькоў: “Інтарэсы Літвы, Латвіі, Польшчы застануцца, вядома. Але яны былі і на працягу апошніх 10 гадоў, калі адносіны Беларусі і Эўразьвязу былі ў замарожаным стане. Але ня думаю, што нашы суседзі надта самастойныя ў прыняцьці такіх рашэньняў. У справе Беларусі будзе агульнае рашэньне ўсяго Эўразьвязу, і залежаць яно будзе ад пазыцыі беларускага кіраўніцтва. Магчыма, пытаньне прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі ня ёсьць кардынальнай праблемай у адносінах Менску і Захаду, але яно будзе сымбалем таго, наколькі Беларусь гатовая ісьці далёка ў жаданьні палепшыць стасункі з Захадам”. 

Цыганкоў: “Тады ваш прагноз: ці прызнае Беларусь гэтыя рэспублікі?”

Лялькоў:
“Яна прызнае іх дэ-факта. Але прызнаньня дэ-юрэ з усталяваньнем дыпляматычных адносінаў, з поўным комплексам такіх захадаў з боку Беларусі ня будзе. І, думаю, гэта будзе з разуменьнем прынятае Расеяй.”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Стары
03.09.2008 09:47

"... таемна сустрэўся". Паведамлялася.


ПРЕМЬЕР-МИНИСТРЫ БЕЛАРУСИ И ЛАТВИИ ОБСУДИЛИ ПЕРСПЕКТИВЫ СОТРУДНИЧЕСТВА В ЭНЕРГЕТИЧЕСКОЙ И ПРОМЫШЛЕННОЙ СФЕРАХ

Премьер-министры Беларуси и Латвии Сергей Сидорский и Иварс Годманис встретились на погранпереходе на белорусско-латвийской границе, сообщили агентству “Интерфакс-Запад” в Министерстве иностранных дел Беларуси.
“11 июля в рамках инспекции на белорусско-латвийской границе по предложению латвийской стороны на погранпереходе Урбаны-Силене состоялась встреча премьер-минимстров Беларуси и Латвии. На встрече обсуждались вопросы развития трансграничного, торгово-экономического и инвестиционного сотрудничества”, сообщили в МИД. Кроме того, по информации белорусского внешнеполитического ведомства, главы правительств обсудили взаимодействие в транспортной сфере, реализацию совместных проектов в области энергетики и промышленной кооперации.
12.07.2008 / 18:30


Імя:: малады
03.09.2008 12:01

Паведамлялася дэ-факта пасьля сустрэчы. Пра "нетаемныя" сустрэчы звычайна паведамляюць загадзя.


Імя:: Mikola Горад:: Litva
04.09.2008 17:51

Добра, што сустракаюцца прэм'еры на 600 Мэрсэдэсах, але ЭЗ трэба зняці ганебна высокія цэны ў ЭЗ па 60 ЭУР за візу(ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНІ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ). Пан Сідорскі мог бы быць і не такі сьціплы і папрасіці
зьняць гэтую перашкоду на шляху да літоўскай дэмакратыі, (ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ).
А так вядома добра што пачаліся размовы,

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ