Праграмы / Грамадзкі рэдактар

У.Кунцэвіч: “Цяпер за мову могуць і “фашыстам” абазваць

06.10.2008 14:18

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня — майстар, хімік-тэхноляг з наваполацкага акцыянэрнага таварыства “Полімір” Уладзімер Кунцэвіч. Яму 43 гады. Ад самага пачатку нацыянальна-дэмакратычнага адраджэньня ўвайшоў у БНФ, быў адным са стваральнікаў наваполацкай суполкі ТБМ.


Вось кароткае інтэрвію зь ім.

“Уладзімер, а што вы зараз чытаеце?”

“Не паверыце, але — перачытваю Івана Шамякіна. Хоць дома на кніжных паліцах у мяне зборы практычна ўсіх беларускіх клясыкаў. Аднак свой шлях да іх пачаў у школе менавіта з Івана Пятровіча. Трапілася ягоная кніжка на рускай мове — ну проста ня змог адужаць. Дзеля звычайнай цікаўнасьці ўзяў беларускі варыянт і, як кажуць, ня змог адарвацца — вось мая мова! З Шамякіна пераключыўся на “Каласы” Караткевіча, прозу Быкава... Канечне, ён саступае гэтым волатам у думцы, філязафічным асэнсаваньні жыцьця, але для маладых людзей, тых, хто пачынае чытаць па-беларуску, мо якраз Шамякін і найлепшы для старту, як кажуць”.

“Нечаканы падыход, прама скажам. Ну а чым яшчэ зьдзівіце?”

“Тым, напрыклад, якія гарады мне найбольш падабаюцца. Я дастаткова шмат паезьдзіў па Эўропе, аднак найбольш утульна пачуваю сябе ў… Варшаве! Чым далей апынаюся ад Беларусі, тым мне сумней. Таму, мабыць, з усіх пабачаных сталіцаў найбольш душа адпачывае на вулках гэтага гораду. Тут — сваё! Наша...”

“Адкуль карані вашае беларускасьці?”

“Зь дзяцінства, зь сям’і. А канчаткова ўсьвядоміў сябе беларусам і адчуў патрэбнасьць у мове пасьля прызыву ў савецкае войска. Я апынуўся тады ў Архангельску, і тая “рускасьць” літаральна прымусіла мяне пачаць ліставаньне з роднымі і сябрамі на матчынай мове. А калі вярнуўся і пачалася кароткая нацыянальна-дэмакратычная адліга, успрыняў яе ўсім сэрцам і душой”.

“Як ставяцца да мовы ў тэхнічным калектыве?”

“У прынцыпе нармальна. Калі за Саветамі твая беларускасьць выклікала рэплікі кшталту “У-у, калхозьнік!”, то цяпер — што заўгодна, толькі ня гэта. Хоць могуць нават “фашыстам” абазваць. Аднак часьцей прымаюць тое за прыкмету інтэлігентнасьці. А раз так, то, маўляў, больш за нас ведае... Разумееце — ня грэблівае “калхозьнік”, а хай прыхаваная, аднак — павага. І гэта ня можа не радаваць”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-15 (з 15)
Імя:: БР
06.10.2008 14:28

Давно не секрет, что т.н. "белорусские патриоты" это ополяченные русские


Імя:: Димитрий Горад:: Минск
06.10.2008 14:58

Вот так! Варшава для него это "свае"! Весьма показательно! Тогда ты не белорус, а поляк! Вообще много белорусских националистов тянет к Польше.Ну, а меня Польша не тянет, хотя по матери я поляк. Вот так-то!


Імя:: jaraduga
06.10.2008 15:01

Ага ополяченые наверное в 1612 году?! Сиди - читай!


Імя:: Uladzimir Горад:: amsterdam
06.10.2008 15:04

Ne vedayu nakshtalt "belaruskih patryetau",yakih meu na uvaze BR,ale nakshtalt nashai nnacyyanalnai movy skazhu,shto yana starazhytnaya i zahavalasya menavita u syalyanskim asyarodzdzi.Ya vyras u Ushodnyai Belarusi u 71 godze I pamyatayu yak razmaulyala maya babka ,yakoi Bog dau amal shto 98 god zhyccya.kazac pra palanizacyyu Ushodnyae Belarusi ne mae sensu,ale i rusifikacyaya tatalnaya ne zmagla tam use znishchyc.Zdarovyya nosbity nacyyanalnae tradycyi zmagli pranesci u svaim sercy praz use katavanni vernasc svaimu,rodnamu.I tamu dlya myane pytannya ab nashai move ne isnue.z pavagayu da gramadztva


Імя:: Димитрий
06.10.2008 15:21

Імя:: Uladzimir Горад:: amsterdam

На каком языке общаетесь в Амстердаме с голландцами?


Імя:: jaraduga
06.10.2008 15:43

Dlia BR:
Несмотря на то, что Беларусь обрела в 1991 году независимость, общественность соседних стран, в первую очередь России, продолжает рассматривать ее через призму старых мифов и догм — как эпохи царизма, так и советской эпохи. Даже некоторые беларусы (и, тем более, представители других этносов) все еще верят в то, что "беларусы — часть великой русской нации", что "Беларусь — условное название Северо-Западного края Российской империи", что "язык, религию, культуру, искусство и вообще цивилизацию беларусы получили от русских". Данная книга последовательно и аргументировано опровергает эти и многие другие выдумки шовинистов.
Dlia Dimitriy: treba być paliakam, belarusam, ruskim igd, nie pa materi ci paszpartu a pa świadomaści.
Toe szto mne bolsz padabaeca Tallin ne robić z mianie estonca


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
06.10.2008 18:51

Заўсёды сьмешна чытаць катэгарычныя меркаваньні тых, хто ў пытаньні , мякка кажучы, дылетант. а персанальна для БР - "белорусскіе патріоты" ёсьць зрусіфікаваныя палякі. Нічым ня горшая версія.


Імя:: Якуб Лапатка
06.10.2008 22:10

Апошнім часам господин-товарищ (нужное подчеркнуть) Дмитрий очень уж свирепеет. На кожную заўвагу і развагу аб беларускай мове і лёсе народу кідаецца, як Бобік на Мурку, адстойваючы сваю так бы мовіць "прынцыповую" пазіцыю: Я беларус, але ведаць не ведаю і ведаць не хачу ні беларускай мовы, а значыць і беларускай культуры, і беларускай гісторыі. Я беларус тэрытарыяльна! А ўсё астатняе -- рускае. Нездарма Ленін пісаў, што ніхто так не перасольвае па частцы вялікарускага нацыяналізму, як абруселыя іншародцы.А тут яшчэ і комплекс непаўнавартасьці. Вось таму хоча чалавек забыцца і на матчыную гаворку, і на сваё вясковае паходжаньне. Пашкадуйма "мінчука ў другім пакаленьні" ў час абвастрэньня!


Імя:: Бенедзікт
06.10.2008 22:32

Сапраўды, у Польшчы адчываеш сябе не чужым... Але ж гэта натуральна, была ў нас і палякаў Рэч Паспалітая Двух Народаў...


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
07.10.2008 08:38

Імя:: Якуб Лапатка

Беларускую мову ведаю,але не карыстаюся.Белорусскую историю знаю получше многих.В праве выступать Вам и таким как Вы от лица всего белорусского народа отказываю.Вы это еще не весь белоруский народ.:))


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
07.10.2008 08:44

Імя:: Бенедзікт 06.10.2008 22:32 Сапраўды, у Польшчы адчываеш сябе не чужым... Але ж гэта натуральна, была ў нас і палякаў Рэч Паспалітая Двух Народаў...

Действительно,в России чувствую себя не чужим...Но это же естественно, была у нас и русских Российская империя, СССР, сейчас вроде как союзное государство.:)) А с поляками дело давнее. Чужие они уже мне.


Імя:: Якуб Лапатка
07.10.2008 10:47

Да Дмітрыя
Можаце заўважыць, што я і не бяруся выступаць ад імя ўсяго народу. Нават ад імя такія як я. Я выступаю толькі ад сябе і болей нічога. А вось адкуль у Вас права адмаўляць або дазваляць? Адкуль у Вас такая манія велічы?


Імя:: Alumnus
07.10.2008 11:55

Браты-беларусы, не зважайце на расейскую навалач, такую як БР і іншыя - яны проста правакатары, якія толькі і могуць што ў нэце камэнты пісаць...


Імя:: Васіль Горад:: Архангельск
07.10.2008 12:27

Непрыемная дыскусія.Хачу мовіць адно-толькі у нас дома за родную мову магуць зняважыць.І гэта здаралась.У Расіі гэтага няма.Карыстаюсь беларускай мовай калі ёсць
магчымасць.Паважаюць.


Імя:: Стары Беларус
07.10.2008 15:27

Якуб Лапатка, а Вы, выпадкова, лістуеце сёння не з Фінляндыі?

Камэнтары 1-15 (з 15)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb