пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:28

Грамадзтва

МУС: Масавых апытаньняў насельніцтва не праводзіцца

Генэрал-маёр Сяргей Гурэеў зь Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі сказаў сёньня агенцтву „Інтэрфакс-Захад”, што сьледзтва не адмовілася ад распрацоўкі ніводный з вэрсій выбуху ў Менску 4 ліпеня. Паводле Гурэева, разглядаюцца тры групы вэрсій, аднак ён адмовіўся іх называць, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадстаўнеік Міністэрства ўнутраных справаў Сяргей Гурэеў таксама паведаміў, што выбуховае прыстасаваньне, якое было знойдзенае перад выбухам на сьвяткаваньні афіцыйнага Дня незалежнасьці ў Менску, было больш магутнае, чым тое, што спрацавала.

масавых апытаньняў насельніцтва ў Беларусі ў сувязі са справай аб выбуху не праводзіцца
Гаворачы пра апытаньне насельніцтва наконт выбуху, Гурэеў зазначыў, што "масавых апытаньняў насельніцтва ў Беларусі ў сувязі са справай аб выбуху не праводзіцца”. Ён удакладніў, што міліцыя праводзіць апытаньні тых катэгорый асобаў, якія „маглі знаходзіцца ў сэктарах блізкіх да месца выбуху і месца, дзе знайшлі другое выбуховае прыстасаваньне”.


Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.