пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:00

Грамадзтва

Мар’яна Грузьдзіловіч зноў расчаравала “SOL Minsk”

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У панядзелак гісторыя са звальненьнем выкладчыцы ангельскай мовы Мар’яны Грузьдзіловіч мела працяг. Кіраўніцтва камэрцыйнага адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” запрасіла яе на размову, даўшы зразумець, што магчымыя варыянты аднаўленьня на працы.

А 17-й гадзіне па запрашэньні кіраўніцтва Мар’яна Грузьдзіловіч зьявілася ў офісе кампаніі. Сустрэча адбылася ня толькі з дырэктаркай кампаніі “SOL Minsk” Вандай Дармаян, размова прайшла пры дзьвюх намесьніцах дырэктаркі.

Мар’яна Грузьдзіловіч: “У самым пачатку размовы дырэктаркай кампаніі было прызнана, што „так, мы прынялі гэты загад у аднабаковым парадку, ён памылковы“. То бок мяне звольнілі з парушэньнем працэдуры. Мне не было паказана ніякага загаду, што мяне аднавілі. Але мяне сталі настойліва прасіць напісаць пісьмова, што адбылося. Маўляў, вы ж прасілі аднавіць вас на працы, дык мы вырашылі зараз правесьці праверку”.

На якой падставе я буду пісаць тлумачэньні, калі я ўжо звольненая, я не супрацоўнік кампаніі?
Спадарыня Мар’яна падумала і адмовілася пісаць тлумачэньні, бо, на яе думку, іх маглі выкарыстаць супраць яе: маўляў, парушэньні былі, тлумачэньні ад выкладчыцы ёсьць, заслуханы другі бок — працэдура выкананая:

“На якой падставе я буду пісаць тлумачэньні, калі я ўжо звольненая, я не супрацоўнік кампаніі? Вы спачатку аднавіце мяне, той загад анулюйце, напішыце новы загад аб аднаўленьні. Я станаўлюся зноў супрацоўнікам, і тады я буду думаць, што рабіць далей. Яны былі вельмі расчараваныя, усе трое. Пытаньняў больш не было. Размова была скончана, і я пайшла”.

Дырэктар камэрцыйнага адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Ванда Дармаян распавядаць, навошта кіраўніцтва запрашала ў панядзелак звольненую 5 дзён таму супрацоўніцу, адмовілася:

“Навошта вам пра гэта ведаць, нават калі мы яе і запрашалі? Можа, гэта мая прыватная сустрэча была зь ёй. Гэта ўнутраная наша справа, гэта працоўная дысцыпліна. Яна звольненая не па палітычных матывах, да палітыкі гэта звальненьне ня мае наагул ніякага дачыненьня. Дайце нам самім ва ўсім разабрацца. Ну навошта я буду гэта вам тлумачыць? Было шмат скаргаў, таму дайце нам магчымасьць самім разабрацца”.

Карэспандэнтка: “Але яна звольненая канчаткова?”

“Я пра гэта не зьбіраюся з вамі размаўляць. Я буду з Мар’янай Рыгораўнай з гэтай нагоды размаўляць, але ня з вамі”.

Калектыўную скаргу альбо шматлікія скаргі дзяцей і бацькоў, якія быццам бы паступілі на выкладчыцу, спадарыні Грузьдзіловіч так і не паказалі. Колькі іх было і ці былі наагул, акрамя адной быццам бы пакрыўджанай дзяўчынкі, так і не зразумела. Сама Мар’яна Грузьдзіловіч кажа, што пасьля сёньняшняй сустрэчы з кіраўніцтвам у яе няма ніякага жаданьня аднаўляцца ў гэтай кампаніі на працы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Жур-фак
30.03.2009 22:41
Ну, ёсьць-жа ў нас сапраўдныя настаўнікі- асаобы!!!

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
31.03.2009 08:56
Ну что за желание у "Свабоды" лезть в дела частной компании. Времена "Правды" прошли. Частный бизнес появился.
Вы как-то это не заметили.
Если вы лезете в дела частной компании, то вполне закономерно выяснять на "Свабоде" как ведёт домашнее хозяйство семья Груздиловичей. И если хозяйка дома задавила таракана, то не плохо было бы выяснить какими политическими мотивами она руководствовалась. Может он напоминал ей политического противника.
Не раздувайте из мухи слона.
Во всём мире каждая частная компания думает прежде всего о прибыли и условиях её получения. И когда любительница политических дискуссий с подростками каким-то образом ставит под угрозу бизнес в тех условиях в которых он существует(других условий в Беларуси нет), то вполне правомерно предотвратить эту угрозу.
Если Лукашенковская братия закроет эту школу, то "Свабода" не выплатит понесённые потери и средства к существоанию уволенных.
Лучше не с подростками спорить а реально бороться с диктатурой. С позором
Беларуси.
Не суньте свой нос в частный бизнес.
Коврика Якубовича и его "Совковой Белоруссии" достаточно для этого.

Імя:: тк
31.03.2009 11:23
цалкам падтрымліваю глеба.мая дачка заканчвала сол. вучылася не ў груздзіловіч, а ў іншай настаўницы. самыя лепшыя ўражаньні ад гэтай установы і вельмі добрыя вынікі. на ўроках англ. мовы пра бнр не гаварылі(тым больш па-расейску), аднак гэта не пашкодзіла маёй дачцэ знайсці іншыя крыніцы, каб даведацца пра 25 сакавіка.калі сыходзіць з логікі свабоды, то пра важныя для беларусаў даты павінны гаварыць на сваіх працоўных месцах усе (замест выканання непасрэдных службовых абавязкаў) -прадаўцы ў крамах, лекары на прыёмах хворых, пілоты ў самалётах ігд. увогуле, якая мэта нагнятання ўсіх гэтых жарсцяў? каб зачынілі сол і выкладчыкі засталіся без працы?

Імя:: Сяржук
31.03.2009 12:24
Прыватную кампанiю з падачы нейкага беларусафоба-палкоўнiка з дапамогай фрунзенскай адмiнiстрацыi прымусiлi звольнiць настаўнiцу за тое, што яна беларуска i не сьцярпела абразы ў бок беларусаў i гiсторыi нашае Бацькаўшчыны.
Калi ўжо будзе агучанае прозьвiшча беларусафоба? Яно павiнна быць занесена ў люстрацыйны сьпiс i праведзена сьледства па гэтай справе ў будучым, бо гэта не асабiстая нават справа, а дзеяньнi антыбеларускага кшталту. Таксама павiнны быць высьветлены акалiчнасьцi пагроз, якiя сыходзiлi ад адмiнiстрацыi фрунзенскага раёна ў бок цэнтра, а гэтаксама прозьвiшчы тых, хто пагражаў з падачы тое адмарозка.

Імя:: Alecha Горад:: Mensk
31.03.2009 14:01
Дзеянні гэтай сола-адміністрацы ў гэтай справе варты жалю. Пэўна нарэшце цёці зразумелі, ці хутчэй за ўсё ім нехта падсказаў, што звальненне зроблена юрыдычна безграматна. Таму спрабавалі зрабіць адкат, але не на таго нарваліся.

Імя:: Тодар
31.03.2009 15:26
Уяўляю, калі пачаць судзіцца, ды выклікаць палкоўніка МУС у якасці сведкі, во цырк будзе, ён сам будзе ня рад.
А дзяўчынка 13 год далёка пойдзе: можа яшчэ не ўсведамляе, але ўжо інстынктыўна адчувае, што трэба бараніць інтарэсы ўлады свайго кляна ад розных там замахаў.

Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс
31.03.2009 16:55
"на ўроках англ. мовы пра бнр не гаварылі(тым больш па-расейску), аднак гэта не пашкодзіла маёй дачцэ знайсці іншыя крыніцы, каб даведацца пра 25 сакавіка"

тк
Дык вашай дачцэ і яе настаўніцы проста пашанцавала. Віншую!

Толькі патлумачце, што рабіць, калі пытанне 25 сакавіка паўстае на ўроку ангельскай мовы ? Калі вас папросяць замежнікі распавесці ім пра беларускія святы, пра якія святы вы будзеце казаць ?
Пра 25 сакавіка я так разумею вы казаць не будзеце як і вашая дачка таксама. А пры вывучэнні замежнай мовы такія тэмы праходзяць. Гэта натуральна, таму што гэта гісторыі тваёй краіны, пра якую абавязкова цябе будуць пытацца замежнікі, якія пра Беларусь, асабліва тыя, хто ніколі нічога не чуў пра краіну раней.

Гэта натуральная з'ява, калі вы вывучаеце мову праз тэмы культуры, традыцый і гісторыі сваёй краіны авалодваць гаворкай на замежнай мове. Каб лексіку ведаць, каб ведаць як будаваць сваё апавяданне. Ну не казаць жа ж замежніку, што 3 ліпеня - нацыянальнае свята, таму што Менск вызвалілі ад фашыстаў ? Гэта ж смешна гучыць. Што фашысты незалежнасць у Беларусі адбіралі ? Калі так, то чаму, калі перамаглі фашыстаў незалежнасць не вярнулі ? Ці вы дабраахвотна ўступілі зноў у СССР пасля акупацыі фашыстаў? А калі былі там дабраахвотна, то навошта была тая дэкларацыя пра незалежнасць Вярхоўнага Савету 1991 году ?
Бачыце колькі адразу пытанняў паўстае. А усё таму, што свята, НАЦЫЯНАЛЬНАЕ - 25 сакавіка. Гэта сапраўдная дата, ад якой трэба адштурхоўвацца. І тады ўся далейшая гісторыя Беларусі натуральна ўпісваецца ў сваю логіку падзеяў на Беларусі.

Дзеці мусяць ведаць сваю сапраўдную гісторыю, каб не чурацца яе. Бо гэта фарміруе комплекс непаўнавартасці асобы, асабліва, калі замежнік пачынае зважаць на хібы і неведанне ўласнай гісторыі прадстаўніка карэннай нацыі. Гэта асобная трагедыя людзей, не адзін раз бачыў такія сітуацыі.

Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс
31.03.2009 16:59
"на ўроках англ. мовы пра бнр не гаварылі(тым больш па-расейску), аднак гэта не пашкодзіла маёй дачцэ знайсці іншыя крыніцы, каб даведацца пра 25 сакавіка"

тк
Дык вашай дачцэ і яе настаўніцы проста пашанцавала. Віншую!

Толькі патлумачце, што рабіць, калі пытанне 25 сакавіка паўстае на ўроку ангельскай мовы ? Калі вас папросяць замежнікі распавесці ім пра беларускія святы, пра якія святы вы будзеце казаць ? Пра 25 сакавіка я так разумею вы казаць не будзеце як і вашая дачка таксама. А пры вывучэнні замежнай мовы такія тэмы праходзяць. Гэта натуральна, таму што гэта гісторыі тваёй краіны, пра якую абавязкова цябе будуць пытацца замежнікі, асабліва тыя, хто ніколі нічога не чуў пра гэтую краіну раней.

Гэта натуральная з'ява, калі вы вывучаеце мову праз тэмы культуры, традыцый і гісторыі сваёй краіны, авалодваючы гаворкай на замежнай мове. Каб лексіку ведаць, каб ведаць як будаваць сваё апавяданне. Ну не казаць жа ж замежніку, што 3 ліпеня - нацыянальнае свята, таму што Менск вызвалілі ад фашыстаў ? Гэта ж смешна гучыць. Што фашысты незалежнасць у Беларусі адбіралі ? Калі так, то чаму, калі перамаглі фашыстаў незалежнасць не вярнулі ? Ці вы дабраахвотна ўступілі зноў у СССР пасля акупацыі фашыстаў? А калі былі там дабраахвотна, то навошта была тая дэкларацыя пра незалежнасць Вярхоўнага Савету 1991 году ? Бачыце колькі адразу пытанняў паўстае. А усё таму, што свята, НАЦЫЯНАЛЬНАЕ - 25 сакавіка. Гэта сапраўдная дата, ад якой трэба адштурхоўвацца. І тады ўся далейшая гісторыя Беларусі натуральна ўпісваецца ў сваю логіку падзеяў на Беларусі.

Дзеці мусяць ведаць сваю сапраўдную гісторыю, каб не чурацца яе. Бо гэта фарміруе комплекс непаўнавартасці асобы, асабліва, калі замежнік пачынае зважаць на хібы і неведанне ўласнай гісторыі прадстаўніка карэннай нацыі. Гэта асобная трагедыя людзей, не адзін раз бачыў такія сітуацыі.

Імя:: Alies'
31.03.2009 20:12
Dyk shto Hruzdzilovich pavinnaja byla prahlynuc' "admarozkaw"? A vy dumali, shto jana zrabila saprawdnuju nastawnickuju pracu, kali ne prahlynula? Hto jashche daviadze hetaj zambavanaj maloj, shto ne use dumajuc' u svece jak jae bac'ka-milicyjaner?

Імя:: Starpom
31.03.2009 22:14
Імя:: Gleb Горад:: Orsha 31.03.2009 08:56
...Во всём мире каждая частная компания думает прежде всего о прибыли и условиях её получения.
-------------------------------------------
Во всем мире никакая частная компания не получит прибыли и не будет иметь условий для ее получения , если не будет соблюдать прав своих работников.
У меня частная компания. И что, по этой причине мне плевать на Трудовой кодекс?!
Это первое.
Второе. По-поводу "нежного" 13-летнего ребенка в лексиконе которого присутствует фразы типа “тупые уроды из оппозиции” .
Моя младшая дочь, студентка ,25-го ходила к Академии на Праздник. И я благодарен Груздилович что она, в том числе, заступилась и за нее.

Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
31.03.2009 22:23
гэту антыбеларускую ўстанову наогул трэба зачыніць.

Імя:: Лёва Горад:: Магілёў
01.04.2009 07:58
Мар’яна.
У мой савецкі час настаўніца англійскай мовы вела урок толькі па англійску (беларуская школа райцэнтру на захадзе беларусі).
Пытаньні такія.
На якой мове адбываўся у вас дыялог з памянёной вучаніцай?
Як на англійскай будзе "уроды з апазыцыі"?
Мар’яна!
Туды не хадзіце. Прашу Вас! Вядзіце ўсе размовы толькі праз замоўленныя лісты з опісам укладаньняў. Папрасіце парадаў адваката. Незалежна ад таго, што адбывалася прайдзіце гэты шлях толькі адпаведна з законам. Наўрад ці яны пачнуць выдзіраць старонуі з кніг рэгістацыі загадаў, але на гэты выпадак здыміце копію працоў нй кгніжкі і загада.
Хай прыМУШаныя парушаць закон марыянеткі паспрабуюць заднім лікам сабраць заявы бацькоў супраць вас ці аформіць ў табелях спазненьні.

Калі ж атрымаецца, то што ж. Такі кантынгент кампаніі, такое стаўленьне да Вас
(А можа Вам Дамьян шкада?)


Імя:: Artes
01.04.2009 12:06
Так, ня можа 13 гадовая дзяўчына казаць такое ад сябе, бацька той дзяўчыны вінен у гэтай гісторыі. Таксама вельмі верагодна, што у яны ўвогуле не беларусы...

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
01.04.2009 22:00
"
Затым Бармін працаваў ва Ўправе Стратэгічных Службаў (папярэднік ЦРУ) перакладчыкам і дарадцам па пытаньнях СССР. Аднак у 1944 г. Бармін быў звольнены з УСС за артыкул у “Рыдэрз Дайджэст” супраць занадта прасавецкага курсу Рузьвэльта.
" © bielarus.org

Гэта ў дэмакратычнай Амерыцы. Рабіце высновы.