пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:04

Палітыка

Мартынава сустрэлі воклічы "Ганьба!"

Міністар замежных спраў Беларусі прыбыў у Палац кангрэсаў, дзе а 17-й гадзіне паводле менскага часу пачнецца саміт "Усходняга партнэрства".

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Калі машына з чырвона-зялёным сьцяжком спынілася каля Палацу, некалькі дзясяткаў беларусаў, якія стаць побач у пікеце, пачалі скандаваць "Ганьба!" З машыны выйшаў міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў і вельмі хутка, подбегам, накіраваўся ў будынак.

Удзельнікі пікету трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты з надпісамі "Стор дыктатура", "Скажы лукашызму не", "Свабоду палітычным вязьням у Беларусі" (на ангельскай мове) і партрэт Юрыя Захаранкі з надпісам "Хто адкажа за злачынства?" Менавіта 7 траўня ў 1999 годзе Юры Захаранка, былы міністар унутраных спраў Беларусі, быў выкрадзены.




Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мізал
07.05.2009 17:10
Хоць страляйце, але ня бачу я на фота "некалькі дзесяткаў беларусаў"))