пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:26

Палітыка

Юшчанка шкадуе, што ў Празе няма Лукашэнкі

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ў адказ на пытаньне карэспандэнта Свабоды пра ягоную сустрэча з Аляксандрам Лушэнкам у Гомелі 6 траўня, сказаў, што сустрэча прайшла станоўча.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Я спытаўся ў Віктара Юшчанкі ці не шкадуе ён, што беларускі прэзыдэнт не прыехаў у Прагу на саміт Партнэрства. Украінскі прэзыдэнт адказаў: "Шчыра кажучы, шкадую, бо я перакананы, што Беларусь павінна быць у эўрапейскіх працэсах. Месца і роля Беларусі -- вельмі важныя. Я гаварыў пра гэта сёньня з эўракамісарам Фэрэрай-Вальднэр. Я спадзяюся, што супраца зь Беларусьсю будзе актывізаваная".

"З Лукашэнкам?" -- спытаў я. "Я маю на ўвазе Беларусь і Эўразьвяз," -- адказаў Віктар Юшчанка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
07.05.2009 17:56
Ющенко я лублу, он как моё вождь - завтра будет счастливое.

Імя:: Сяржук
07.05.2009 18:24
Нешта Юшчанка заблытаўся.. Нiбы без лукашэнкi Беларусi не будзе у эўрапейскіх працэсах.. Хутчэй наадварот.