пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:27

Грамадзтва

В.Навадворская: “Бацька” ўмее хаваць канцы ў ваду лепш за Пуціна”

Чаму і навошта ў Беларусі выкрадаюць людзей? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся для вядомага расейскага палітыка і публіцыста Валерыі Навадворскай.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Навадворская:
Юрыдычныя мэтады перасьледу зараз нявыгадныя вашаму "бацьку", які зьбіраецца злупіць з Эўропы нейкія грошы, выдаўшы сябе за авечку. Праўда, на ягоны ваўчыны аскал авечыя скура нацягнутая вельмі кепска, але, відаць, Захаду, які яго запрасіў нават ў нейкае "Усходняе партнэрства", гэтага хапае. Калі ён пачне незаконны юрыдычны перасьлед моладзевых актывістаў, гэта ня дасьць Эўропе магчымасьці неяк яго выкарыстоўваць. Яны не асьмельваюцца зрабіць заўвагу Пуціну і Мядзьведзеву і гуляюць такую шахматную партыю, што вось, маўляў, "бацька" добры, ён нешта атрымае, а вы -- кепскія. Хаця гэта няшчырая стратэгія. З дзьвюх дыктатур няма лепшай. Беларуская дыктатура абрынулася б без расейскай імгненна.

Становішча ў Беларусі наагул вельмі кепскае пасьля таго, як абраны лідэрам апазыцыі, прызначаны, можна сказаць, Мілінкевіч нечакана заклікаў падтрымаць Лукашэнку. І зараз ён выкарыстоўваецца , як каміваяжор, які езьдзіць па Эўропе і заклікае падтрымаць Беларусь. Гэта поўнамаштабная здрада. Значыць, няма такога лідэра апазыцыі, трэба проста пра яго забыць.

А ў Беларусі хаця з Ганчаром, Завадзкім і іншымі здарылася тое самае, але Лукашэнка і яго спэцслужбы разводзяць рукамі і кажуць: “А мы ня ведаем, можа яны на Мальдыўскія выспы ўехалі і не паказваюцца
Ну а ад Лукашэнкі нічога іншага чакаць не даводзіцца. Добра, што гэтыя моладзевыя актывісты яшчэ ня зьніклі, як Віктар Ганчар. Эўропа магла б спытаць "А дзе ў вас Віктар Ганчар?"

"Бацька" умее хаваць канцы ў ваду лепш за Пуціна. Галоўнае, каб не знайшлі мёртвае цела. Знаходзяць Аню Паліткоўскую, знаходзяць Натальлю Эстэміраву, знаходзяць Юшанкова, Старавойтаву.

А ў Беларусі хаця з Ганчаром, Завадзкім і іншымі здарылася тое самае, але Лукашэнка і яго спэцслужбы разводзяць рукамі і кажуць: “А мы ня ведаем, можа яны на Мальдыўскія выспы ўехалі і не паказваюцца”.

Дракахруст: Але тыя моладзевыя актывісты, пра якіх мы гаворым, жывыя. І тая ж Эўропа можа палічыць, што гэта робіцца ўладай. Чым гэта лепш, чым просты юрыдычны перасьлед?

Навадворская: Відаць, беларускія спэцслужбы лічаць, што калі яны схаваюць галаву пад крыло, то іх не заўважаць. З гэтага сыходзілі ўсе "эскадроны сьмерці", якія існавалі ў сьвеце, калі нікога не знаходзілі і ўлада як бы не пры чым. Паспрабуйце яе судзіць. Але потым, дарэчы, судзілі і правільна рабілі. Калі на тваёй тэрыторыі дзейнічаюць такія злучэньні, то ты за гэта адказны. Тым больш што зьнікаюць апазыцыянэры чамусьці, а не вернападданыя.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер
07.12.2009 14:49
В.Навадворская: “Бацька” ўмее хаваць канцы ў ваду лепш за Пуціна”
Крый Бог такога бацьку мець. Так і хочацца перад бацькам Е паставіць!

Імя:: Бенедзікт
07.12.2009 16:48
"Мілінкевіч нечакана заклікаў падтрымаць Лукашэнку. ... Гэта поўнамаштабная здрада. Значыць, няма такога лідэра апазыцыі, трэба проста пра яго забыць."
--------------------------------------------
Паважаная спадарыня Навадворская - памыляецца.
Хто такі Мілінкевіч і ягонае атачэньне, было сказана не раз, і дастаткова даўно. Няма ў ім нічога нечаканага. Ніякі ёе не лідар апазіцыі... А тое што ён не здраднік, а проста падстаўны - таксама вядома.
Тая тусовачка "лидеров", якая то аб'ядноўваецца, то разыходзіцца (каб зноў аб'яднацца) не мае за сабой нікога, апрача грантадаўцаў...
Шматлікая шэраговая апазіцыя ігнаруе падобных "лидеров". Гэта бачна неўзброеным вокам.
Адказаць

Імя:: Richard Горад:: Менск
07.12.2009 19:31
"Шматлікая" (гм-гм) шэраговая апазіцыя гэткіх лідараў мо і ігнаруе -- але ж іншых не вылучае. А без гэтага не будзе ні сістэмнай арганізацыйнай працы, ні персанальнай альтэрнатывы. Г.зн., і посьпеху.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
09.12.2009 12:23
"Шматлікая" (гм-гм) шэраговая апазіцыя..."
--------------------------------
Менавіта так - шматлікая шэраговая апазіцыя! Бо той мільён выбарцаў (і гэта толькі афіцыйна), які галасаваў за Пазьняка ў 1994 г., нікуды не падзеўся...
А колькасьць разумных людзей, мяркую, толькі павялічылася...

Імя:: lynglimt Горад:: Miensk
18.12.2009 01:33
Бенядзікту: Лепш цяўкаць з-за вугла?Ц і Вы тут "на службе"?
Руанду Вам, а не Еўропу!