пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:00

Культура

Падарунак нашым чытачам: мікрасайт з аўдыёкнігай Васіля Быкава

Аўдыёкніга выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Першымі слухачамі дыску сталі жыхары Горадні, дзе ягоная прэзэнтацыя адбылася ў мінулую суботу, 17 чэрвеня дыск быў прадстаўлены бабруйчанам, а 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, адбудзецца прэзэнтацыя аўдыёкнігі ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску, дзе ня так даўно адкрылася экспазыцыя, прысьвечаная ваеннаму пэрыяду жыцьця і творчасьці народнага пісьменьніка.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

"Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя самыя лічбы пазначаюць і дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня. А тры прэзэнтацыі — тры дні паміж датамі прыходу пісьменьніка ў зямное жыцьцё і адыходу ў вечнасьць.

Мультымэдыйны дыск выстаўлены на svaboda.org у форме мікрасайту:

Васіль Быкаў. "Доўгая дарога дадому"

Каб спампаваць паасобныя аўдыёфайлы, трэба навесьці курсор на назву фрагмэнта і клікнуць на слова “Загрузіць”.

Гэта ўжо пяты мультымэдыйны дыск “Свабоды”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі” і DVD-дыск “Барды Свабоды”.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяргей Горад:: Маладэчна
18.06.2010 16:41
Выбачайце, але буду пiсаць па-руску, бо версiя windows не падтрымлiвае беларускi шрыфт. На сайте беларускай службы радио Свобода выкладываются отрывки из выступлений Василя Быкова, некоторые из них хотелось бы скачать, поскольку его слова звучат актуально и злободневно (дать послушать другим людям). Но как скачать? На сайте русской службы радио Свобода, некоторые аудиоматериалы можно скачать, а на вашем сайте такой возможности нет.
Адказаць

Імя:: Вэб-рэдактар
18.06.2010 17:24
на гэты момант няма
Адказаць

Імя:: Сяржук Горад:: Таронта
28.06.2010 00:46
Сяргею, карыстайцеся браўзэрам Mozilla Firefox. Да яго трэба дадаць DownloadHelper, з дапамогай якога мажліва будзе вырашыць Вашую праблему. Так сама гэта дапаможа захоўваць відэа ролікі зь БЕЛСАТУ й ня толькі.