пятніца, 10 лютага 2012, Менск 16:25

Палітыка

Рэйтынг Лукашэнкі падае

Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў дадзеныя новага сацыялягічнага апытаньня. Зь яго вынікае, што цягам мінулага году рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі значна зьнізіўся.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі паніжаўся цягам усяго мінулага году. І ўпершыню апусьціўся ніжэй за 40 працэнтаў. Калі б выбары прэзыдэнта адбыліся заўтра, то за Лукашэнку прагаласавалі б 39,9%. У студзені мінулага году гэта лічба складала 50,9%.

Паводле сацыёлягаў, цяперашняе падзеньне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі адбылося не ўпершыню. Пасьля другіх прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году ён упаў на мяжы 2002 і 2003 гадоў да самай нізкай адзнакі — 27%.

Параўнальна з апытаньнем, праведзеным у лістападзе 2006 году, колькасьць прыхільнікаў цяперашняй улады скарацілася на 10 з паловай пунктаў і склала 37,3%. Тым часам колькасьць праціўнікаў рэжыму падрасла на 3 з паловай пункты і склала 22%.

Палітоляг Сяргей Нікалюк зьвязвае гэта з расейска-беларускім крызісам і падвышэньнем цэнаў на расейскія энэрганосьбіты.

“Самае галоўнае, што адбылося, — гэта ў грамадзтве ўзьнікла трывога. Калі ў студзені людзі даведваліся пра крызыс з экранаў тэлевізараў і ў іх нараджаліся трывожныя думкі, то напрыканцы году пра крызыс яны даведаліся праз цэньнікі. Рэакцыя была ўжо вельмі канкрэтнай. Урэшце людзі перанесьлі адказнасьць на ўладу. Гэта і ёсьць вынік 2007 году. Улады ў тых жа навагодніх віншаваньнях раз за разам кажуць пра нейкія зьнешнія пагрозы. Аднак на пытаньне, хто ж вінаваты, людзі цяпер адказваюць — улада. І гэта адбіваецца на дынаміцы як рэйтынгу даверу, так і электаральнага рэйтынгу”.

Аднак гэта не прывяло да росту пратэстнай актыўнасьці. Паводле сацыёлягаў, аўтарытарны рэжым у Беларусі ў значнай ступені абапіраецца не на падтрымку насельніцтва, а на яго пасіўнасьць.

Большасьць -- супраць скасаваньня льготаў

Паводле вынікаў апытаньня, найбольшым даверам у Беларусі карыстаюцца праваслаўная царква і войска. Прэзыдэнт жа апынуўся на трэцім месцы. А на чацьвёртым і пятым — незалежныя дасьледчыя цэнтры і незалежныя мэдыі. Гэта значна вышэй за рэйтынг аналягічных дзяржаўных інстытутаў. Спадар Нікалюк лічыць:

“Адна з галоўных высноваў 2007 году — гэта спад даверу ня толькі да дзяржавы, а да ўсіх яе інстытутаў, і найперш да дзяржаўных мэдыяў. Бо на тыя праблемы, зь якімі сутыкнуліся, людзі не знайшлі адказаў у дзяржаўных мэдыях. Гэта выклікала спад даверу да ўсіх дзяржструктураў. Адсюль рост даверу як да недзяржаўных мэдыяў, так і да незалежных дасьледчых цэнтраў. Так звычайна рэагуе грамадзкая думка”.

Найбольш вострай праблемай удзельнікі апытаньня назвалі рост цэнаў. Больш за 74% выказаліся супраць скасаваньня льготаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юры Горад:: Менск
05.01.2008 01:32
Што б вы там шаноўныя ні казалі, а ён ўсёроўна лічыць (як і заўжды), што ягоны рэйтынг 110 адсоткаў. Ды й АМАП з ім згодны :)

Імя:: 1
05.01.2008 12:32
неадекватные решения, вот и рейтинг падает!!!!

Імя:: 2
05.01.2008 16:26
О чем думает он и его чиновники? Жить то они будут не вечно, а расплачиваться за всё и быть изгоями придется их детям....!

Імя:: Раман
05.01.2008 17:26
Палякі зьдзіўляюцца рашэньнямі нашага узурпатара.Так можа паводзіць сябе у адносінах да сваіх грамадзян, толькі акупацыйная улада альбо псіхічна хворы чалавек!

Імя:: ЯКУБ Горад:: БУЛЬБАРУСК
05.01.2008 18:40
ЗГОДНЫ З ЮРАЮ НА УСЕ 110 АДСОТКАУ

Імя:: андрей
05.01.2008 20:22
если кто-то пройдет из нынешних депутатов вновь в палатку тоэто будет говорить о фальсификации выборов. мы вам не забудем что вы отняли у нас соц.гарантии- афганцы и чернобыльцы.

Імя:: Перамога
06.01.2008 09:44
И это-действительность. Так и есть. Никуда не денешься. Но если были бы выборы, он набрал бы не 30%, как пишут, а 83%, как минимум. И это печально.

Імя:: Аляксандр Горад:: Слонім
06.01.2008 10:32
У дыктараў рэйтынгі не падаюць

Імя:: Воля
06.01.2008 15:48
Згодны з вамi, сябры. Усiм вядома, што улада выбiрае сябе сама ужо не першы год, а як жа ёй не рабiць гэтага, калi не атрымаць уладу на выбарах, то бегцi няма куды. Акрамя нашай краiны яго нiдзе нiхто не чакае, да i тут ён нiкому не патрэбны. Вось i выбiрае сам сябе ужо не першы раз.

Імя:: Mikola
06.01.2008 19:36
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў - гэта фірма ў 3-4 чалавекі і
гэты рэйтынг невядома куды падае. Што тут істотнае дык фота бацькі і пасівеш, і пастарэў ды яшчэ пракляты рэйтынг мабыць аб лёд бразнуўся. Наогул бацька замучыўся з гэтым прэзыдэнствам, і аблажылі як ваўка, і халяўныя нафтавыя навары пайшлі за рэйтынгам, і злыдні з апазыцыі спаць не даюць...

Імя:: Віталь Крук
07.01.2008 17:53
Няўжо яшчэ ніхто не зразумеў, што няма аніякіх шансаў на перамены ў беларускім грамадстве. Наш народ спачатку выбірае, а потым наракае, але перамен ня хоча. Ніхто не дажыве да таго часу, на які спадзяецца і ў які верыць Пазьняк і іншыя. Цяперашнія ўладары ніколі і ні перад кім адказваць ня будуць.

Імя:: Anger Горад:: Гомель
08.01.2008 20:21
Да все кто за Бацьку, просто боятся что мол будет еще хуже если придет на смену другой ! Наверное когда-то негры-рабы в америке думали также про своего хозяина, - но ведь нерискнув хотя бы раз - жизнь непроживешь !