пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:54

УСЕ МАТЭРЫЯЛЫ ДНЯ

 

Ужо сёньня, 10 лютага

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
>>>

Photogallery Памяці Пятра Шашкеля

9 лютага пасьля працяглай хваробы на шесьдзесят восьмым годзе жыцьця ў Менску памёр Пятро Шашкель.
>>>

27 лютага «чорны сьпіс» ЭЗ можа пашырыцца

27 лютага на пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў ЭЗ будзе прапанавана пашырыць санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі.
>>>

ЭЗ не прыняла заяўкі Грэцыі на дапамогу

Міністры краінаў Эўразоны адмовіліся галасаваць на сёньняшнім саміце ў Брусэлі па пытаньні выдзяленьня Грэцыі чарговага пакету міжнароднай дапамогі. Прэм'ер-міністар Люксэмбургу Жан-Клёд Юнкер заявіў, што занадта многа пунктаў у грэцкім пляне патрабуюць растлумачэньня.
>>>

Audio Корбан: Старэйшыя партыйцы стаміліся

Госьць «Вынікаў дня» - старшыня моладзевай фракцыі АГП Алег Корбан, які на зьезьдзе ўвесну будзе вылучацца на пасаду старшыні партыі.
>>>

Photogallery «Бібліятэка, клюб і „хімікі“ — гэта Крупкі-2»

Такой старонкі ў Інтэрнэце, як афіцыйны сайт Крупак-2, я яшчэ ня бачыў. Замест традыцыйнага пераліку геаграфічных, гістарычных цікавостак убачыў некалькі старонак абвестак пра продаж пераважна 2-пакаёвых кватэр: маўляў, «маляўнічае месца (рака, лес, возера ) — можна сказаць, аздараўленчы лягер». Адкуль такая колькасьць кватэр на продаж, даведаўся ўжо ў самым паселішчы.
>>>

У Польшчы за смаленскую катастрофу абвінавацілі генэрала

Сёньня польская пракуратура выставіла абвінавачаньне генэралу Паўлу Бяляўнаму, намесьніку начальніка Бюро аховы ўраду, у рамках расьсьледаваньня авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
>>>

МЗС Францыі вітае намінацыю Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук была прынятая ў Міністэрстве замежных і эўрапейскіх справаў Францыі, дзе янаабмеркавала сытуацыю з праваабаронцамі ў Беларусі.
>>>

Канстытуцыйны суд ня будзе разглядаць зварот Кавалёвай

Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня за саўдзел у тэракце Ўладзіслава Кавалёва атрымала адказ з Канстытуцыйнага суду на свой зварот.
>>>

21 лютага пачнецца суд над Сяргеем Каваленкам

Дзеля разбору крымінальнай справы Каваленкі заплянаваныя прынамсі чатыры пасяджэньні — 21, 22, 23 і 24 лютага. Паводле адваката, Каваленка і пасьля прымусовага харчаваньня не спыніў галадоўку.
>>>

Відэа Дачку гомельскага актывіста выпусьцілі на волю

9 лютага з Гомельскай папраўчай калёніі № 4 умоўна-датэрмінова вызваленая Галіна Працко — дачка грамадзкага актывіста Аляксандра Працко.
>>>

Магілёў. Муляр, за якога заступілася брыгада, ужо беспрацоўны

Актывіст незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі стаў беспрацоўным.
>>>

Audio Саўка ды Грышка. Ізноў Бакіеў

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць апошнія навіны ў жыцьці Курманбека Бакіева.
>>>

Лукашэнка — Асад: хроніка сяброўства

Аляксандар Лукашэнка наведваў Сырыю з афіцыйнымі візытамі двойчы: у 1998 годзе і ў 2003 годзе. Цяперашні прэзыдэнт Сырыі Башар Асад з афіцыйным візытам пабываў у Менску ў 2010 годзе.
>>>

Новы кіраўнік АБСЭ заклікаў аднавіць прадстаўніцтва ў Менску

«Аднаўленьне прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі магло б стаць важным крокам у слушным кірунку і пазытыўным сыгналам для міжнароднай супольнасьці».
>>>

Сваякі Кавалёва зноў зьвярнуліся ў ААН

Урад Беларусі назваў першую скаргу сваякоў Кавалёва ў камітэт ААН непрымальнай.
>>>

Яшчэ раз пра візавыя санкцыі

Хачу таксама выказацца з нагоды дзівоснай гісторыі пра лабіраваньне адмены візавых санкцыяў адносна 25 функцыянэраў рэжыму.
>>>

Чаму нерэальна патрапіць на прыём да Сумара?

Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар абвясьціў, што 16 лютага будзе прымаць грамадзянаў у Пружанах.
>>>

Маразы ў Беларусі: колькасьць ахвяраў — сакрэт

У сталічным мікрараёне «Шабаны» напрыканцы студзеня насьмерць замерз 17-гадовы юнак. За час моцных маразоў, як паведаміў кіраўнік Камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму дзяржаўным мэдыям, у Менску ад холаду пацярпелі 76 чалавек, 53 атрымалі абмаражэньні, 4 загінулі. Колькі людзей сталі ахвярамі халадоў у цэлым па Беларусі, улады краіны не паведамляюць.
>>>

Місія МВФ прыбудзе ў Менск 22 лютага

Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе знаходзіцца ў Менску з 22 лютага па 6 сакавіка.
>>>

Прадстаўнік Эўразьвязу сустрэўся са сваякамі палітвязьняў

Пазыцыя Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да беларускіх палітвязьняў застаецца нязьменнай.
>>>

Прэмія Багдановіча чакае дэбютантаў

Беларускі ПЭН-Цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведамілі, што фармаваньне сьпісу прэтэндэнтаў на прэмію імя Максіма Багдановіча за 2011 год скончыцца 29 лютага 2012 году. Уручэньне адбудзецца ў сакавіку.
>>>

Лукашэнка пагадзіўся вызваліць палітвязьня?

Улады могуць неўзабаве вызваліць кагосьці з палітвязьняў. Пра гэта сёньня публічна заявіў дырэктар дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу Гунар Віганд.
>>>

«Перад выбарамі заробак можна падняць, а потым — абвал»

Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што даходы насельніцтва хутка дасягнуць дакрызыснага ўзроўню. Пра гэта ён заявіў 9 лютага, заслухаўшы даклад ураду пра сацыяльна-эканамічную сытуацыю ў краіне.
>>>

Відэа Тэхналёгія фальшаваньня выбараў

Тэхналогію фальшаваньня выбараў у Расеі распавядае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі з Самары Ірына Калпакова, якая адмовілася перапісваць дадзеныя выніковых пратаколаў у часе парлямэнцкіх выбараў і пазбавілася працы.
>>>

20-сэкундны прынцып выніковасьці

Калі нам удасца скараціць час, патрэбны на тое, каб узяцца за ажыцьцяўленьне пастаўленай мэты, усяго на 20 сэкундаў, мы маем большыя шанцы дасягнуць гэтай мэты.
>>>

«Калі зараз гэта не спыніць, то мы апынемся ў поўнай галечы»

Працягваецца пратэст ўладальнікаў лецішчаў і жыхароў смалявіцкіх вёсак, якім пагражае высяленьне, бо іхнія землі указам Лукашэнкі адвялі пад кітайска-беларускі індустрыяльны тэхнапарк. У бліжэйшую нядзелю, 12 лютага, занепакоеныя людзі зьбіраюцца зноў правесьці калектыўны сход пратэсту.
>>>

Беларусь — сярод дастаўцаў зброі ў Судан

Пастаўкі ўзбраеньня з Кітаю, Расеі і Беларусі прычыняюцца да сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека ў суданскім рэгіёне Дарфур — гаворыцца ў справаздачы праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя».
>>>

Баранавічы: актывіста асудзілі за зьбіцьцё міліцыянта

Баранавіцкі раённы суд пакараў грамадзкага актывіста Аляксандра Вайцешыка за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў міліцыянту. Спадар Вайцешык атрымаў 1 год 6 месяцаў умоўна.
>>>

Відэа Сьвятар: «Ролі супрацоўнікаў ГПУ выканалі амапаўцы»

Сьвятар царквы «Ян Прадвесьнік» Антоній Бокун зьбіраецца скардзіцца на супрацоўнікаў міліцыі і амапаўцаў, якія ўвечары 8 лютага ўварваліся да яго ў дом, пабілі вокны і напалохалі малых дзяцей.
>>>

Бакіеў стаў беларусам і замарозіў афіцыйныя стасункі Менску і Бішкеку

Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, пражыўшы ў Беларусі амаль два гады, атрымаў беларускае грамадзянства.
>>>

МЗС: Менск ня бачыць неабходнасьці ў візыце Маркуса Лёнінга

Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць немагчымым візыт у Менск упаўнаважанага па правах чалавека ўраду Нямеччыны Маркуса Лёнінга.
>>>

Чаму расейцы не байкатуюць выбары?

Расейскія выбары вачыма беларуса – перадвыбарчы блог адмыслова для нашага сайту карэспандэнта часопісу «Русский репортер» Віктара Дзятліковіча. Гледзячы на суседзкае, лепш разумееш сваё.
>>>

Жыхары Эстоніі хочуць увекавечыць Ельцына

Помнік Ельцыну ў Эстоніі паставяць на ахвяраваньні жыхароў.
>>>

«Граніт»: рабочыя працягваюць выходзіць з афіцыйнага прафсаюзу

На прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах працягваецца сыход рабочых з афіцыйнага прафсаюзу. Экскаватаршчык Леанід Дубаносаў распавёў «Свабодзе», чаму ён падаў заяву на выхад з ФПБ.
>>>

«Рэпартэры бязь межаў» супраць паклёпу БТ

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла распачатую беларускім дзяржаўным тэлебачаньнем кампанію паклёпу супраць Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
>>>

Віганд: кагосьці з палітвязьняў могуць днямі выпусьціць на волю

Такое ўражаньне ў дырэктара дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу склалася пасьля сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
>>>

Задайце пытаньне Вользе Стужынскай

У пятніцу, 10 лютага, а 14 гадзіне на вашы пытаньні адкажа кіраўніца «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская.
>>>

Гомель: кіраўніку — 20 мільёнаў, рабочаму — 1,5 мільёна

Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў у Гомелі атрымліваюць заробкі па 5, 10 і нават 20 мільёнаў рублёў. У той час як працоўныя атрымліваюць у сярэднім 1,5 мільёна рублёў.
>>>

У Расеі за студзень ад холаду памерлі 64 чалавекі

За першы месяц году ў Расеі ад маразоў загінулі 64 чалавекі. Беларуская статыстыка хаваецца.
>>>

Партыйныя арганізацыі не чакаюць рашэньня лідэраў

Арганізацыі палітычных партыяў і незалежных прафсаюзаў Бабруйску, не чакаючы рашэньня лідараў «шасьцёркі», выказаліся за актыўны байкот выбараў.
>>>

Прэзыдэнт Чэхіі будзе абірацца ўсенародна, а не парлямэнтам

Парлямэнт Чэхіі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, якія прадугледжваюць усенародныя выбары прэзыдэнта — замест галасаваньня ў парлямэнце, як было да гэтага часу.
>>>

Відэа У калёніі адмовіліся хадайнічаць аб вызваленьні Бандарэнкі

Адміністрацыя магілёўскай папраўчай калёніі № 15 ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленьні Зьмітра Бандарэнкі.
>>>

Што ў партфэлі ў Гунара Віганда?

Адразу дзьве сустрэчы — спачатку ў пашыраным коле, а пасьля ў вузейшым — праводзіць сёньня ў менскім прадстаўніцтве Эўразьвязу дырэктар дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу Гунар Віганд.
>>>

Дачнікі зноў пішуць Лукашэнку

9 лютага, 553 дачнікі садовых таварыстваў у Смалявіцкім раёне «Алеся», «Граніт», «Рэчанька» ды іншых паставілі свае подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі.
>>>

Відэа Чатырохгадовы Язэп пра амапаўцаў: «Яны нас заб’юць?»

Натальля Бокун, гаспадыня дому, у які 8 лютага ўварваліся міліцыянты ў цывільным і амапаўцы ў масках, кажа, што іх сям’я будзе зьвяртацца ў суд і са скаргай у міліцыю на дзеяньні супрацоўнікаў. Дадалося відэа.
>>>

Лёс справы Бандарэнкі пакуль невядомы. Да яго едуць жонка і адвакат

Супрацоўнікі магілёўскай калёніі № 15 адмаўляюцца паведамляць вынікі разгляду справы палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі на пасяджэньні камісіі, якая абмяркоўвала магчымыя зьмены рэжыму адбываньня пакараньня зьняволеных.
>>>

За год харчы падаражэлі на 120%

Інфляцыя ў студзені — 1,9%.
>>>

На месцы выбуху пад Лагойскам знайшлі цела ахвяры

У выніку выбуху загінуў мужчына, пацярпела 15 чалавек.
>>>

«Вышэйшая школа Беларусі ператварылася ў інструмэнт палітычных рэпрэсіяў»

Грамадзкі балёнскі камітэт камэнтуе прапанову выключыць рэктараў ВНУ са сьпісу афіцыйных асобаў, на якіх накладзеныя санкцыі Эўразьвязу.
>>>

ТОП-ЛІСТ